Княская лазня ў сядзібе «Стары Менск» адкрылася ў 2023 годзе.
Лазня складаецца з 5 памяшканняў:
Парылка змяшчае да 8-10 чалавек, у пакоі адпачынку можа змясціцца за сталом 10-12 чалавек. Пакой адпачынку аздоблены аўтарскімі пано ручной работы полацкага мастака Івана Іванова. На адкрытай тэрасе таксама ёсць стол і лавы. Пакой адпачынку абсталяваны лядоўняй, тэрмапотам, наборам прыбораў і посуду.